Аблсельзбыт: цягам паўгоддзя ў Віцебскай вобласці дадаткова закупяць сельгас тэхніку на Br39 млн
Сёлета парк тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў паўночнага рэгіёну ўжо абнавілі на Br8 млн. У гаспадарках з'явіліся пяць новых збожжаўборачных камбайнаў, тры кормаўборачных і дзесяць трактароў, палова з якіх энергонасычаныя. У асноўным гэтыя машыны прадпрыемствы бяруць у лізінг на выгадных умовах. У бліжэйшыя шэсць месяцаў у Віцебскай вобласці дадаткова закупяць сельгастэхніку на Br39 млн.
Як адзначаюць у аблсельгасхарчпрадзе, у гаспадарках дастаткова машын для выканання ўсіх аперацый, але неабходна іх абнаўленне, працэнт якога невысокі. Па нарматыве ён павінен складаць не менш за 10%, а па факце - 2,5-3%. Старая тэхніка часта патрабуе рамонту, перыядычна з ладу выходзяць рухавікі і іншыя механізмы. Яна значна саступае новай тэхніцы ў прадукцыйнасці, якую павялічваюць тэхналогіі дакладнага земляробства.
У двух гаспадарках Віцебскай вобласці ўжо маюцца новыя збожжаўборачныя камбайны КЗС21-24 з сістэмамі аўтаматычнага кіравання і картавання ўраджайнасці. Па адным такім працуе на сельскагаспадарчай вытворчасці "Мазалавагаз" УП "Віцебскаблгаз" і агракамбінаце "Юбілейны" Аршанскага раёна. Усталяваны ў машыне гідраўлічны аўтапілот дазваляе выкарыстоўваць усю шырыню жняяркі - 12 м, павялічваючы прадукцыйнасць у разы. Механізатар ужо не кіруе рулём, гэта робіць сістэма, а чалавек менш стамляецца і можа сканцэнтраваць сваю ўвагу на іншых працэсах. Напрыклад, сачыць за жняяркай і паказчыкамі на бартавым камп'ютары. Камбайн сам роўна ідзе па лініі навігацыі. Сістэма картавання ўраджайнасці дае магчымасць ствараць прасторава арыентаваныя карты ўраджайнасці. Іх аналізуе аграном: параўноўвае гатункі збожжавых культур, выяўляе ўчасткі з найбольшай і найменшай ураджайнасцю. Пазней, выкарыстоўваючы гэтыя карты разам з данымі аграхімічнага абследавання, ствараецца карта па ўнясенні мінеральных угнаенняў. Праграма сама правільна размяркоўвае, колькі і на які ўчастак сыпаць.