Аблсельзбыт: у Віцебскай вобласці актыўнымі тэмпамі вядзецца сяўба кукурузы

У вобласці завершаны сеў яравых збожжавых культур. Цяпер, як паведамляюць у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, актыўнымі тэмпамі вядзецца сеў кукурузы. Гэтая культура ўжо займае плошчу 73 тысячы гектараў. Цалкам даведзенае заданне па яе севе выканалі аграрыі Пастаўскага, Бешанковіцкага і Ушацкага раёнаў.

Таксама ў вобласці завяршаецца пасадка бульбы і сеў агароднінных культур.