Аблсельзспрад: на Віцебшчыне кукурузу ўжо ўбралі з 71 працэнта плошчаў.
У вобласці працягваецца ўборка кукурузы.Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, з 90,2 тысячы гектараў кукурузы ўбрана 63,9 тысячы гектараў, або 71 працэнт ад плана. Нарыхтавана зялёнай масы на сілас 1 мільён 250 тысяч тон. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 21,6 цэнтнера кармавых адзінак. Верхнядзвінскі і Расонскі раёны поўнасцю завяршылі ўборку царыцы палёў.
Сельгаспрадпрыемствы вобласці праводзяць зяблевую апрацоўку глебы, узарана 30,3 тысячы гектараў плошчаў, або 15 працэнтаў ад плана.