Аблсельсгаспрад: усе сельскагаспадарчыя культуры паспяхова перазімавалі

Непрывычна халодны сакавік дае час аграрыям Віцебшчыны падрыхтавацца да веснавых палявых работ.

Па папярэднім плане, агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур складзе 786 тысяч гектараў. Пад збожжавыя і зернебабовыя ў гэтым годзе адведзена 354,7 тысячы гектараў, крыжакветныя -- 93,4 тысячы гектараў, лён — 12 тысяч гектараў, агародніна — 300 гектараў, а таксама 100 тысяч гектараў зойме кукуруза. Для вытворчасці ўласнага насення "царыцы палёў" будзе задзейнічана 20 тысяч гектараў, астатняе пойдзе пад нарыхтоўку сіласу. Асаблівасцю гэтага года стане павелічэнне плошчы пасеваў грэчкі -- з 400 да 1200 гектараў.

Як адзначыў начальнік упраўлення земляробства, раслінаводства і кармавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Неразя, азімоў сеў некалькі зніжае нагрузку на аграрыяў, і, дарэчы, як паказаў аналіз, усе культуры паспяхова перазімавалі.
 

"Віцьбічы".