Аблсельзбыт: нарыхтоўку травяных кармоў пачалі восем раёнаў Віцебскай вобласці

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы васьмі раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі травяных кармоў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Гэтым летам гаспадаркі паўночнага рэгіёну пачалі нарыхтоўваць травяныя кормы на пяць дзён пазней, чым летась, - толькі 5 чэрвеня. Першымі да гэтай работы прыступілі Шумілінскі і Аршанскі раёны, цяпер падключыліся Віцебскі, Гарадоцкі, Полацкі, Пастаўскі, Расонскі і Докшыцкі раёны. "Сёлета травы выспяваюць на паўтары тыдні пазней леташніх тэрмінаў. Косяць ужо сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ўсіх раёнаў, нарыхтоўку вядуць пакуль толькі восем. Паводле даных на 6 чэрвеня, у вобласці скасілі 7 тыс. га, гэта 3% ад агульнай плошчы. Нарыхтавалі 2 тыс. т кармавых адзінак. У вобласці прыняты ўсе неабходныя меры для нарыхтоўкі якасных кармоў: сіласу, сенажу і сена", - расказалі ў аблсельгасхарчпрадзе.

Першы ўкос траў у Віцебскай вобласці завершыцца ў трэцяй дэкадзе чэрвеня. Яго правядуць на 210 тыс. га. Аграрыі Віцебскай вобласці плануюць нарыхтаваць 30 ц кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву. Усяго за сезон плануецца нарыхтаваць 2,025 млн т сенажу, 2,040 млн т сіласу і 125 тыс. т сена.

БЕЛТА.