Аблздароўе: Яшчэ некалькі медустаноў Віцебскай вобласці вяртаюцца да аказання планавай дапамогі
З 29.11.2021 г. у сувязі са стабілізацыяй эпідэміялагічнай сітуацыі, з мэтай аказання своечасовай медыцынскай і рэабілітацыйнай дапамогі насельніцтву Віцебскай вобласці:
− аднаўляецца аказанне медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах пацыентам у адпаведнасці з профілем аддзяленняў ва УАЗ «Ушацкая цэнтральная раённая бальніца» і УАЗ «Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца»;
− у поўным аб'ёме будзе аказвацца рэабілітацыйная дапамога пацыентам кардыялагічнага профілю ў рэабілітацыйным цэнтры «Жалезнякі».