Аблздароўе: медустановы Віцебскай вобласці ў лістападзе атрымалі 26 тыс. рублёў ад галіновага прафсаюза
Вицебскі абкам прафсаюза работнікаў аховы здароўя на пастаяннай аснове аказвае спонсарскую бязвыплатную дапамогу ўстановам аховы здароўя Віцебскай вобласці. У лістападзе на гэтыя мэты накіравана 26 тысяч рублёў для сямі рэгіянальных медустаноў. Гэтыя сродкі прадугледжаны для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ва ўмовах аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 Браслаўскай і Талачынскай цэнтральным раённым бальніцам.
Дапамога была аказана Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы, Віцебскаму абласному шпіталю інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны «Юрцава», Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві.