Аблздароўе: Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка набыла новае абсталяванне
Апарат электрахірургічны высокачашчынны «ЭлеПС» дазволіць отарыналарынголагам прыступіць да правядзення хірургічнага лячэння шэрагу захворванняў ЛОР-органаў з выкарыстаннем радыёхвалевага метаду.
Апарат выкарыстоўваецца пры выкананні дакладнага і бескрывавага разрэзу біялагічных тканін. Напрыклад, пры выкананні мірынгатаміі, выдаленні наватвораў скуры і слізістых абалонак, пры лячэнні пацыентаў з гіпертрафічным хранічным фарынгітам.
Таксама прымяненне апарата «ЭлеПС» эфектыўна пры лячэнні пацыентаў з рэцыдывавальнымі насавымі крывацёкамі, якія патрабуюць правядзення каагуляцыі сасудаў.