Аблздароўе: новы перасоўны рэнтгенапарат паступіў ва Ушацкую цэнтральную раённую бальніцу
Перасоўны рэнтгенадыягнастычны апарат УНІКАМПАКТ П коштам 33 тыс. 100 руб. набыты за кошт сродкаў спонсарскай дапамогі ў рамках гуманітарнага праекта «Здоровая нацыя».
Апарат дазваляе атрымліваць рэнтгенаграмы ў палатачных умовах пры розных палажэннях пацыента. Штатыўнае прыстасаванне адрозніваецца манеўранасцю, прастатой і зручнасцю ў выкарыстанні.