Аблздароўе: Партатыўны апарат УГД і гематалагічны аналізатар паступілі ў Дубровенскую райбальніцу
У клініка-дыягнастычнай лабараторыі медустановы ўведзены ў эксплуатацыю новы аўтаматычны гематалагічны аналізатар Sysmex XN-35. Інавацыйны аналізатар дазваляе праводзіць поўны гематалагічны аналіз (да 70 паказчыкаў), уключаючы лейкацытарную формулу і аналіз рэтыкулацытаў з 25 мкл цэльнай крыві. Гематалагічны аналіз з'яўляецца адным з абавязковых дыягнастычных інструментаў ацэнкі цяжкасці працякання любой інфекцыі, у тым ліку і COVID-19.
Таксама пачата эксплуатацыя новага партатыўнага апарата УГД, які прызначаны для паляпшэння аказання медыцынскай дапамогі пацыентам, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянарных аддзяленнях.