Аблздароўе: працэс абнаўлення і ўдасканалення ўстаноў аховы здароўя Віцебскай вобласці працягваецца
Пандэмія COVID-19 паказала, што расслабляцца нельга і медустановам трэба працягваць умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу
У бальніцах і паліклініках Віцебскай вобласці паэтапна абнаўляецца медыцынскае абсталяванне. Гэта дазваляе праводзіць складаныя абследаванні, пашырае магчымасці дыягностыкі на месцах і набліжае высокатэхналагічную медыцыну да пацыентаў у рэгіёнах.
Кабінет камп'ютарнай тамаграфіі ў Лепельскай раённай бальніцы.
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі, у вобласці працуе 13 камп'ютарных тамографаў, да 2355 павялічана колькасць кропак падключэння кіслароду, дастаткова кіслародных канцэнратараў, стацыянарных і мабільных апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Сёлета камп'ютарныя тамографы ўведзены ў эксплуатацыю ў Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы, абласным клінічным цэнтры пульманологии і фтызіятрыі і абласной клінічнай бальніцы. Рыхтуюцца памяшканні для ўстаноўкі камп'ютарных тамографаў у Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы № 1, рэнтген-апарата ў Глыбокскай ЦРБ. У першым квартале 2022 года ў Полацку ўсталююць апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі.
Пастаўленае абсталяванне разлічана не толькі на дыягностыку і лячэнне каранавіруса.
У Браславе 14 верасня адкрываецца ПЦР-лабараторыя, дзявятая ў Віцебскай вобласці. Яна будзе абслугоўваць заходнюю частку рэгіёна, аналізы не давядзецца вазіць за 120 кіламетраў да бліжэйшай лабараторыі ў Полацк, Наваполацк ці за 220 кілметраў у Віцебск.
У вобласці, як і ў Беларусі ў цэлым, за перыяд пандэміі назапашаны каштоўны вопыт па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыі, адпрацаваны схемы дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі людзей, узаемадзеяння розных структур.
Актыўна вядзецца вакцынацыя насельніцтва ад COVID-19. Паводле даных на 7 верасня, у Віцебскай вобласці каля 152 тысяч чалавек прайшлі поўны курс імунізацыі. Аднак каранавірус не здаецца, таму прыём пацыентаў з COVID-19 аднавілі інфекцыйныя аддзяленні райбальніц у Навалукомлі, Мёрах, Ушачах і Шаркаўшчыне.

Дзякуючы камп'ютарнаму тамографу ў Лепельскай ЦРБ з верасня арганізавана праца 24/7 міжраённага цэнтра па тромбалітычнай тэрапіі пацыентам з вострым ішэмічным інсультам. Тут лечацца жыхары Докшыцкага, Ушацкага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў.Такія ж цэнтры працуюць у Віцебску, Полацку, Наваполацку, Оршы і Браславе.