Аблздароўе: узровень захворвання на COVID-19 у Віцебскай вобласці дазваляе паступова зніжаць колькасць ложкаў, адведзеных для пацыентаў з пацверджанай ковід-інфекцыяй
Усё яшчэ адкрыты інфекцыйныя аддзяленні, куды прымаюць пацыентаў з каронавірусам, у Глыбокім, Наваполацку, Полацку. Астатнія цэнтральныя раённыя бальніцы ўжо перайшлі на штатны рэжым працы.
У Віцебску грамадзян з выяўленым COVID-19 накіроўваюць на лячэнне ў абласную клінічную інфекцыйную бальніцу, інфекцыйныя аддзяленні абласной клінічнай бальніцы, гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і абласнога клінічнага радзільнага дома.
Самым эфектыўным метадам прафілактыкі захворвання служыць вакцынацыя насельніцтва. Напярэдадні летняй аздараўленчай кампаніі работнікі аховы здароўя нагадваюць бацькам аб важнасці вакцынацыі і рэкамендуюць прайсці яе дзецям ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. У вобласці вакцынаваны 22,4% ад агульнай колькасці гэтай узроставай катэгорыі.
"У цэлым першы кампанент прышчэпкі ад COVID-19 атрымалі 70,9% жыхароў вобласці, двума кампанентамі прышчэплены 69,4% грамадзян. Актыўна праводзіцца і бустарная вакцынацыя: яе прайшлі каля 100 тыс. жыхароў Віцебшчыны", - распавялі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.