Аблздароўе: Ушацкая раённая бальніца папоўнілася новым медыцынскім абсталяваннем

Установай аховы здароўя «Ушацкая ЦРБ» за сродкі раённага бюджэту набыта новае абсталяванне:

  • апарат ультрагукавой тэрапіі;
  • апарат для мясцовай дарсанвалізацыі;
  • 2 маніторы пацыента прыложкавыя;
  • мікраскоп бінакулярны;
  • цэнтрафуга лабараторная;
  • дзесяць ЭКГ-апаратаў шасціканальных «Смарт-6В»;
  • 20 сумак медыцынскіх для медработнікаў першаснага звяна;
  • кіслародныя канцэнтратары.
Ажыццёўлены мантаж вырабаў і прыналежнасцей у сістэме забеспячэння медыцынскім кіслародам.
Завершаны першы этап рамонту будынка паліклінікі. Пачаты работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.