Аблздароўе: У Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы ўвядуць у эксплуатацыю новы магнітна-рэзанансны тамограф

30 чэрвеня а 9.00 у аддзяленні прамянёвай дыягностыкі Полацкага міжраённага анкалагічнага дыспансера ДУЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» адбудзецца ўвод у эксплуатацыю магнітна-рэзананснага тамографа вытворчасці Siemens Healthcare GmbH, Германія. 

Медыцынскае абсталяванне коштам больш за 1,5 млн. рублёў набыта за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з планамі закупак Міністэрства аховы здароўя ў межах рэалізацыі пастановы Савета Міністраў РБ ад 14.08.2021 №464 «Аб зацвярджэнні комплексу мер па развіцці Полацкага раёна на перыяд да 2025 года». 

Сучасны магнітна-рэзанансны тамограф валодае высокай раздзяляльнай здольнасцю. Інфарматыўнасць і дакладнасць апарата блізкая па сваёй якасці да гісталагічнага аналізу. Новы апарат дазволіць павысіць якасць аказання экстраннай і планавай медыцынскай дапамогі і дыягностыкі, палепшыць даступнасць дадзенага абследавання.