Аблздароўе: у Сянненскай цэнтральнай раённай бальніцы новы галоўны ўрач

На пасаду галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Сенненская цэнтральная раённая бальніца» назначана Крысціна Гарчынская. У 2014 годзе яна скончыла Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «лячэбная справа». У Сенненскай ЦРБ прайшла інтэрнатуру, працавала ўрачом-тэрапеўтам тэрапеўтычнага аддзялення, а з 2018 – загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення.

Да цяперашняга часу ў Сенненскай ЦРБ завершаны капітальны рамонт будынкаў, рыхтуюцца да здачы тэхнічныя памяшканні, праводзяцца пусканаладачныя работы ў пажарнай сістэме і ў сістэме лакальна-вылічальных сетак. Увод у эксплуатацыю абноўленай бальніцы з атрыманнем усёй неабходнай дакументацыі плануецца ў першым паўгоддзі бягучага года.

Абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы закранула ўсе дыягнастычныя аддзяленні. Новым абсталяваннем аснашчаны лабараторыі. Неўзабаве яго атрымае эндаскапічная служба. У рэанімацыйнае аддзяленне закуплена шэсць лінеаматаў. Створана сучасная рэабілітацыйная зала, маюцца трэнажоры і сродкі ранняй рэабілітацыі пацыентаў. Неўзабаве дзякуючы грантавай дапамозе ў бальніцы запрацуе праграма па скрынінгу каларэктальнага раку.