Аблздароўе: віцебскія ўстановы аховы здароўя паступова пераходзяць на звычайны рэжым працы
– Зніжэнне ўзроўню захворвання на COVID-19 дазваляе паступова ўводзіць ва ўстановах аховы здароўя рэгіёна звычайны рэжым прыёму пацыентаў. Гэтая праца пачалася яшчэ ў канцы 2021-га, – расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі.
Частка медустаноў абласнога цэнтра, шэраг райбальніц ужо працуюць у штатным рэжыме. У некаторых ЦРБ ідзе пакрокавае вяртанне ложкаў або аддзяленняў да прыёму пацыентаў з захворваннямі, не звязанымі з COVID-19.
Працягваюць лячэнне пацыентаў з ковіднай пнеўманіяй Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, абласная інфекцыйная бальніца, уралагічны корпус абласной клінічнай бальніцы.