Аблздароўе: Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер вяртаецца да працы ў штатным рэжыме

У чацвёртую хвалю два корпусы анкалагічнага дыспансера былі перапрафіляваны ў «ковідныя». У канцы кастрычніка, пасля намечанага спаду пандэміі, быў выведзены з чырвонай зоны 2-і корпус дыспансера. Праводзяцца санітарныя мерапрыемствы ў 5-м хірургічным корпусе медустановы – дэзінфекцыя, кварцаванне, праветрыванне і фінальная генеральная ўборка.

25 лістапада Віцебскі абласны анкадыспансер прыступіць да аказання профільнай медыцынскай дапамогі ў поўным аб'ёме.