Абмен вопытам. Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці наведала з рабочым візітам пракуратуру Гродзенскай вобласці

Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці старэйшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў Наталля Калпакова наведала наглядны орган Гродзенскай вобласці.

Мэта наведвання: абмен вопытам у праводзімай прафілактычнай рабоце ў Віцебскім і Гродзенскім рэгіёнах.

У межах наведвання вывучаны прадастаўлены метадычны матэрыял, акты нагляду, рашэнні каардынацыйных, аператыўных нарад, калегіі пракуратуры, праведзены шэраг рабочых сустрэч з пракурорскімі работнікамі абласнога апарату і пракуратуры г.Гродна.

Пракуроры абмеркавалі арганізацыю работы ніжэйстаячых пракуратур, станоўчы вопыт работы на дадзеным участку дзейнасці. Таксама прааналізавалі ўплыў пракурорскага нагляду на стан і структуру злачыннасці, ролю сродкаў масавай інфармацыі, вусных выступленняў, правядзення круглых сталоў, навучальных семінараў ва ўказанай сферы.

Абмен вопытам, канструктыўны дыялог калег Віцебскай і Гродзенскай абласцей дазволіць у далейшым удасканальваць прафілактычную работу на месцах.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці