Абмен досведам працы ветэранскіх арганізацый

З мэтай абмену інфармацыяй і вопытам работы ветэранскіх арганізацый, захавання пераемнасці пакаленняў пракурорскіх работнікаў, развіцця міжнароднага супрацоўніцтва органаў пракуратуры Віцебскай вобласці з пракуратурай Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі 27 кастрычніка 2018 г. у г. Вялікія Лукі праведзена сустрэча ветэранаў органаў пракуратур Віцебскай і Пскоўскай абласцей, дзе абмяняліся думкамі ў пытаннях аказання дапамогі ў станаўленні маладых пракурорскіх работнікаў, падзяліліся ўспамінамі аб сваіх працоўных буднях працы ў пракуратуры.

Таксама падчас паездкі ветэраны наведалі мемарыяльны музей-сядзібу Соф'і Кавалеўскай, краязнаўчы музей г. Вялікія Лукі, усклалі кветкі да магілы Аляксандра Матросава і вечнага агню, азнаёміліся з славутасцямі г. Вялікія Лукі.

Пасля завяршэння гэтай сустрэчы з мэтай умацавання дзелавога супрацоўніцтва ветэраны вырашылі праводзіць такія сустрэчы рэгулярна і ў 2019 годзе віцебскія ветэраны чакаюць сваіх пскоўскіх калег з адказам візітам на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Падобныя сустрэчы будуць спрыяць цеснаму супрацоўніцтву ў пытаннях прафесійнага станаўлення пракурорскіх работнікаў.

Начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы
пракуратуры вобласці Таццяна Лісоўская