Прамыя і гарачыя лініі
Аб парадку звароту ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару можна звярнуцца на ”гарачую лінію“ па тэлефоне: 8 (0212) 48 11 26 з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі).
Пiсьмовыя звароты накiроўваюцца ў Віцебскi абласны выканаўчы камiтэт па адрасе: 210029, г. Вiцебск, вул. Гогаля, д. 6.
Электронныя звароты падаюцца праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сайт обращения.бел)
Кожную другую суботу месяца з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0212) 22 2222 праводзяцца ”прамыя тэлефонныя лініі“ кіраўніцтвам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Звароты, у тым ліку аб запісе на асабісты прыём, да памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Віцебскай вобласці Леўковічу Сяргею Віктаравічу накіроўваюцца:
- пісьмовыя - па адрасе: 210029, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6;
- электронныя звароты падаюцца праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сайт обращения.бел)
- па пытанні запісу на асабісты прыём можна звярнуцца па тэлефоне: 8 (0212) 48 11 26 з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі).
Тэлефоны ”гарачых ліній“ Віцебскага аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў Прамыя тэлефонныя лініі