Грамадская бяспека ў сферы процідзеяння экстрэмізму
Пракуратурай Віцебскай вобласці на пастаяннай аснове праводзіцца аналіз выканання заканадаўства аб процідзеянні экстрэмісцкай дзейнасці, нелегальнай міграцыі, барацьбе з тэрарызмам.
Аналіз сітуацыі ў першым паўгоддзі 2021 года паказаў наступнае.
У межах рэалізацыі Комплексу мер па прафілактыцы парушэнняў, выяўленых падчас кантролю (нагляду) за станам грамадскай бяспекі, праводзяцца прафілактычныя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на процідзеянне незаконнаму вырабу і абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, а таксама прадукцыі падвойнага прызначэння. Арганізаваны адпрацоўкі месцаў часовага і пастаяннага пражывання і рэгістрацыі замежных грамадзян з мэтай выяўлення асоб, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выношваюць злачынныя намеры па здзяйсненні актаў тэрарызму, а таксама прыбываюць з рэгіёнаў з павышанай тэрарыстычнай актыўнасцю.
У цесным узаемадзеянні з тэрытарыяльнымі органамі дзяржаўнай бяспекі забяспечваецца кантроль за абстаноўкай у асяроддзі радыкальна настроеных актывістаў палітызаваных і нефармальных аб'яднанняў моладзі.
На пастаяннай аснове праводзіцца маніторынг глабальнай сеткі Інтэрнэт з мэтай выяўлення асоб, якія наведваюць сайты са звесткамі аб спосабах вырабу самаробных выбуховых прылад, інфармацыі ў падтрымку радыкальных мусульманскіх і іншых плыняў; аб асобах, якія выказваюць намеры ў здзяйсненні тэрарыстычных акцый альбо іншых злачынстваў агульнанебяспечным спосабам.
У мэтах недапушчэння фактаў расізму і іншых форм праявы дыскрымінацыі праводзіцца асобная праца ў дачыненні да нефармальных моладзевых груповак, асабліва так званых «футбольных фанатаў».
На сістэмнай аснове ажыццяўляецца маніторынг сеткі Інтэрнэт для атрымання інфармацыі аб правядзенні несанкцыянаваных акцый, заклікаў да ўдзелу ў іх, выяўлення асоб, якія заклікаюць да ажыццяўлення проціпраўных дзеянняў, выяўлення радыкальна настроеных плыняў. Праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў дачыненні да асоб, якія рэгіструюцца ў сацыяльных
сетках у групах з прыкметамі экстрэмісцкай накіраванасці.Таксама праваахоўнымі органамі вобласці ажыццяўляецца кантроль за абстаноўкай у асяроддзі радыкальна настроеных актывістаў палітызаваных структур, нефармальных аб'яднанняў моладзі.
На пастаяннай аснове суб'ектамі прафілактыкі ажыццяўляецца інфармаванне насельніцтва па пытаннях выканання правілаў бяспечных паводзін у месцах з масавым знаходжаннем грамадзян, аб неабходнасці праявы пільнасці і інфармавання органаў унутраных спраў аб выяўленні бязгаспадарных, а таксама падазроных прадметаў або асоб. Інфармацыя прафілактычнага характару размешчана на інфармацыйных стэндах гандлёвых аб'ектаў, устаноў адукацыі, забаўляльных устаноў, прадпрыемстваў транспарту, у іншых арганізацыях і грамадскіх месцах, а таксама транслюецца па гучнай сувязі і на светлавых табло.
У аналізуемы перыяд на тэрыторыі Віцебскай вобласці органамі ўнутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі Віцебскай вобласці рэалізаваны комплекс аператыўна-вышуковых і іншых мерапрыемстваў па выманні з незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
Даведка: з незаконнага абароту вынята 242 адзінкі агнястрэльнай зброі (з іх незарэгістраванай – 114). Таксама, вынята 5158 боепрыпасаў. У выніку прафілактычных мерапрыемстваў добраахвотна здадзена насельніцтвам 272 адзінкі агнястрэльнай зброі (з іх незарэгістраванай – 47) і 881 боепрыпасаў.
Органамі ўнутраных спраў вобласці выяўлена 56 адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з абаротам зброі і боепрыпасаў.
У цэлым, з боку суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму наладжаны маніторынг грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне. Агульныя намаганні накіраваны на атрыманне інфармацыі аб фактах падрыхтоўкі тэрарыстычных і іншых экстрэмісцкіх праяў, своечасовае спыненне дзейнасці асоб, якія плануюць, рыхтуюць або здзяйсняюць дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў рэспубліцы.
Органамі ўнутраных спраў вобласці забяспечаны кантроль за выкананнем замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства (далей – замежнікі) парадку знаходжання ў
Рэспубліцы Беларусь. Ва ўзаемадзеянні з іншымі суб'ектамі прафілактыкі праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні і спыненні каналаў незаконнай міграцыі, праводзяцца рэйды па праверцы верагодных месцаў незаконнага пражывання замежнікаў, адпрацоўваюцца чыгуначныя вакзалы і аўтастанцыі, рынкі, гасцініцы і прыватныя домаўладанні.
У аналізуемым перыядзе асобы прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці па арт.24.35 КоАП Рэспублікі Беларусь.
З мэтай кантролю за прабываннем замежных студэнтаў, недапушчэння здзяйснення імі і ў дачыненні да іх правапарушэнняў, супрацоўнікамі УГіМ МОБ УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама тэрытарыяльных падраздзяленняў АУС па грамадзянстве і міграцыі наладжана цеснае узаемадзеянне з адміністрацыямі навучальных устаноў, рэгулярна праводзяцца праверкі інтэрнатаў і адрасоў, па якіх пражываюць замежныя студэнты.
У мэтах стабілізацыі міграцыйнай сітуацыі, а таксама процідзеяння экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам на сумежных тэрыторыях Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй у 2021 годзе ў памежных раёнах Віцебскай вобласці і Смаленскай вобласці арганізаваны і праведзены адпаведныя рэжымныя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і затрыманне незаконных мігрантаў, устанаўленне каналаў нелегальнай міграцыі.
У межах правядзення названых мерапрыемстваў праводзіліся адпрацоўкі населеных пунктаў, аўтамабільных напрамкаў беларуска-расійскага ўчастка Дзяржаўнай мяжы, размешчаных паблізу мяжы са Смаленскай вобласцю Расійскай Федэрацыі.
У цэлым дзейнасць ўпаўнаважаных суб'ектаў па спыненні парушэнняў заканадаўства ў сферы нелегальнай міграцыі ажыццяўляецца дастаткова эфектыўна і істотных заўваг не выклікае.
Пытанні выканання заканадаўства аб процідзеянні экстрэмізму, нелегальнай міграцыі, барацьбе з тэрарызмам знаходзяцца на пастаянным кантролі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці.
Старшы памочнік пракурора
Віцебскай вобласці па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
аб дзяржаўнай бяспецы
Аляксей Лысакоў