Абмяркоўваліся рэалізацыя ўказа №70 "Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці" і актуальныя пытанні сельскагаспадарчай галіны
Па словах Мікалая Шарстнёва, у цяперашні час на фінішную прамую ў вобласці выходзіць корманарыхтоўчая кампанія. "Сурапіца ўжо ўбрана, пачынаецца ўборка азімага рапсу. Літаральна тры тыдні - і пачнецца ўборка збожжавых. Яны сёлета добрыя. Пры гэтым плошчы збожжавых у аб'ёме больш у параўнанні з мінулым годам, што павышае нагрузку на механізатараў: з улікам сурапіцы і азімага рапсу ў нас на камбайн прыпадае 500 га - гэта дзве нормы. А часу надвор'е звычайна не адводзіць. Таму максімальна за тры тыдні збожжавыя варта прыбраць, - падкрэсліў губернатар. - Вы ведаеце, калі ўборка пераходзіць на верасень, то ўсе работы зацягваюцца з-за расы і дажджоў. Адсюль вынікае і зацягванне падрыхтоўкі глебы пад азімыя, іх сяўба і провал усяго тэхналагічнага шлейфу. Таму ні ў якім разе нельга дапусціць парушэнняў агратэхнічных і тэхналагічных аспектаў".
Мікалай Шарстнёў таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасці сёлета прыступіць да ўборкі збожжавых для патрэб жывёлагадоўлі на тыдзень раней. У сувязі з гэтым ён даручыў з асаблівай адказнасцю падысці да інвентарызацыі і падрыхтоўкі да работы ўсіх наяўных плюшчылак. "Ячмень, пшаніца - не трэба чакаць, калі высахнуць на корані. Прыбіраць трэба ў рукавы, у траншэі. Гэта прынясе сваю аддачу", - перакананы старшыня аблвыканкама.