Абмеркаваны вынікі комплексных праверак Віцебскай транспартнай пракуратуры і пракуратуры Глыбоцкага раёна
Праверкі паказалі, што названымі калектывамі пракуратур выконваецца значны аб'ём работы па ўмацаванні законнасці і правапарадку, абароне правоў і свабод грамадзян.
Вялікая ўвага надаецца вырашэнню пытанняў, якія тычацца барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі, прафілактыкі правапарушэнняў, павышэння адказнасці службовых асоб за якаснае выкананне службовых абавязкаў.
У выніку праведзенай работы ў цэлым у рэгіёнах удалося захаваць стабільную крымінагенную абстаноўку.
Разам з тым, у ходзе праверак выяўлены шэраг недахопаў, на якія ўказана пракурорам. Запатрабавана больш глыбока аналізаваць крымінагенную абстаноўку, прымаць канкрэтныя меры, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці пракурорскага нагляду па ключавых напрамках праваахоўнай дзейнасці. Шляхам навядзення парадку ў арганізацыі работы, умацавання дысцыпліны і адказнасці кожнага работніка забяспечыць належны прафілактычна-папераджальны нагляд па ўсіх асноўных напрамках пракурорскай дзейнасці.
Неабходна больш увагі надаць выкананню заканадаўства, накіраванага на эканомнае расходаванне матэрыяльных сродкаў, эфектыўнае распараджэнне фінансавымі рэсурсамі пры выкананні дзяржаўных праграм развіцця і мадэрнізацыі вытворчасці галін рэальнага сектара эканомікі, забеспячэнне дысцыпліны разлікаў, выкананне падатковага і працоўнага заканадаўства.
Прапанавана павысіць якасць пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Выкананне рашэння калегіі ўзята пад кантроль.
Старэйшы пракурор арганізацыйна-
кантрольнага аддзела В.Журба