Вызначаны пераможцы спаборніцтва за дасягненне ў 2019 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў
Вызначаны пераможцы спаборніцтва за дасягненне ў 2019 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў з занашэннем на Дошку гонару Віцебскай вобласці. Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 16 красавіка 2020 г. № 224 ”Аб занашэнні на Дошку гонару Віцебскай вобласці пераможцаў спаборніцтва 2019 года“.
Спіс пераможцаў:
- сярод раёнаў, гарадоў, раёнаў у г.Віцебску – Верхнядзвінскі раён, горад Наваполацк і Чыгуначны раён г.Віцебска;
- сярод арганізацый прамысловасці, у тым ліку паліўна-энергетычнага комплексу – адкрытае акцыянернае таварыства ”Полацк-Шкловалакно“, закрытае акцыянернае таварыства ”Экамол Агра“, сумесны таварыства з абмежаванай адказнасцю ”ЛЛК-НАФТАН“, замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”САЮЗ-КАБЕЛЬ“, вытворчае унітарнае прадпрыемства ”Ніць“ Грамадскага аб’яднання ”Беларускае таварыства глухіх“, замежнае вытворчае унітарнае прадпрыемства ”ВІК-здароўе жывёл“, вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве, – камунальнае унітарнае будаўнічае прадпрыемства ”Шумілінская ПМК-70“;
- сярод арганізацый сельскай гаспадаркі – камунальнае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства Верхнядзвінскага раёна ”Леанішэна“, філіял ”Цеплічны“ Віцебскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гандлю, – адкрытае акцыянернае таварыства ”Веста“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы сувязі, – Віцебскі філіял рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі ”Белтэлекам“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы адукацыі, – установа адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аховы здароўя, – установа аховы здароўя ”Віцебскі абласны клінічны радзільны дом“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту, – дзяржаўная ўстанова ”Санаторый ”Лясное“ Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь“;
- сярод арганізацый, якія прадастаўляюць паслугі рэстаранаў, бараў, сталовых і індывідуальныя паслугі, – камунальнае унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг ”Гасцінічны комплекс ”Наваполацк“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне культуры, па арганізацыі адпачынку і забаў, – дзяржаўная ўстанова культуры ”Цэнтр культуры г.Наваполацка“.