Аптымізацыя дзейнасці органаў пракуратуры па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства ў воінскіх фарміраваннях даказала сваю эфектыўнасць
— Аптымізацыя органаў пракуратуры даказала сваю эфектыўнасць. Нягледзячы на тое, што аб'ём працы павялічыўся, дзейнасць стала больш скаардынаванай. Мы сталі працаваць больш тачкова, папярэдне маніторынг і кантроль тых паднадзорных аб'ектаў, а іх звыш 70 у рэгіёне, на якія неабходна звярнуць больш увагі, — адзначыў старэйшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры вобласці Віктар Колбун.
Пракурорскі нагляд, як і раней, накіраваны на забеспячэнне ў войсках высокай воінскай дысцыпліны і стаўнога правапарадку, барацьбу з карупцыяй, стварэнне бяспечных умоў службы, якія выключаюць гібель і траўматызм ваеннаслужачых, парушэнні статутных правілаў узаемаадносін паміж імі. Заўсёды ў полі асаблівага кантролю пракурорскіх работнікаў — прызыўная кампанія. І калі адны маладыя людзі ідуць на гэты крок з разуменнем важнасці сваёй місіі, з жаданнем служыць у элітных падраздзяленнях, і як следства, атрымаць добрую перспектыву застацца на службе па кантракце, іншыя ж усяляк стараюцца «адкасіць». Тыя, хто аддае перавагу другому варыянту, як правіла, ігнаруе падобныя мерапрыемствы, нават хаваецца. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся з удзелам ліёзненца. Каб пазбегнуць свайго канстытуцыйнага абавязку, хлопец прадаставіў у мясцовы ваенкамат загадзя ілжывую даведку аб тым, што ён навучаецца ў адным з маскоўскіх ВНУ. Падробку выявіла пракуратура вобласці падчас спецыяльных мерапрыемстваў, накіраваных на праверку законнасці прызыву на тэрміновую ваенную службу.
— У мяне выклікала падазрэннесапраўднасць пячаткі і подпісу на дакуменце. На падставе гэтага быў зроблены запыт ва ўстаноўку навучання, і высветлілася, што хлопец быў адлічаны ўжо некалькі гадоў таму. І ўвесь гэты час ён прывозіў у Беларусь фальшывую даведку. У цэлым, сабрана дастатковая колькасць дадзеных, якія ўказваюць на склад злачынства. Сам ухіліст зараз хаваецца на тэрыторыі Расіі, таму крымінальная справа ў дачыненні да яго прыпыненая. Ён аб'яўлены ў вышук, — адзначыў пракурорскі работнік.
Пасля шэрагу падобных праверак, дзе выяўляліся падобныя недахопы з боку ваенкаматаў, службовыя асобы былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Гэтая мера ўздзеяння дазволіла ўзмацніць кантроль за прызыўнікамі, і, як вынік, за апошнія два гады знізілася колькасць асоб, якія ўпарта не жадаюць выконваць абавязак перад радзімай.
Сваю ролю адыгрывае і неадваротнасць пакарання. Органы пракуратуры з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў ініцыююць правядзенне ў воінскіх фарміраваннях у прысутнасці асабовага складу выязных судовых пасяджэнняў, якіх, дарэчы, у гэтым годзе адбылося два. Гэта наглядная «карцінка» магчымых наступстваў дазваляе выхоўваць вайскоўцаў у духу закона, а таксама мае свой эфект, асабліва калі канвой зашчоўквае наручнікі на запясцях вінаватага і вядзе, звярнуў увагу Віктар Колбун. Дзякуючы праводзімай працы ў разы знізілася колькасць злачынстваў у армейскіх калектывах. У прыватнасці, значна скарацілася колькасць статутных узаемаадносін. І, нягледзячы на тое, што эпізадычна казарменныя хуліганы ўсё ж з'яўляюцца, але «разгарнуцца» ім не дазваляюць.
ДАРЭЧЫ
У 2015 годзе і бягучым перыядзе 2016-га ў воінскіх часцях і фарміраваннях Узброеных сіл не дапушчана фактаў гібелі ваеннаслужачых і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Зафіксаваны адзінкавыя выпадкі траўматызму лёгкай ступені, якія звязаны з невыкананнем тэхнікі бяспекі пры выкананні пэўных задач.
За 2 гады не зарэгістравана ніводнага факту хабарніцтва сярод ваеннаслужачых. Часцей за ўсё ў плоскасці парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй фігуруюцьпамылкі пры правядзенні працэдур дзяржаўных закупак, што, на думку Віктара Колбуна, сведчыць аб недастатковай прававой ерудыраванасці ўдзельнікаў тэндарнай камісіі.
Паслабляць нагляд пракуратура вобласці не мае намеру і надалей. Толькі сістэмны падыход да вырашэння самых надзённых пытанняў спецыялісты будуць выкарыстоўваць і надалей у поле адказнасці — ці то забеспячэнне баявой гатоўнасці войскаў, захаванне жыцця і здароўя вайскоўцаў, абарона іх сацыяльных правоў ці нагляд за камплектаваннем войскаў. Толькі так можна дамагчыся ўмацавання законнасці ў войсках.
Вольга БУЛАВКА, «Віцебскія весці».