Органамі пракуратуры вобласці на сістэмнай аснове праводзіцца работа па прафілактыцы карупцыйных праяў
Так, начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Лапкоўскі Е.А. і пракурор аддзела Зайцаў П.М. выступілі на семінары, арганізаваным пракуратурай Віцебскай вобласці сумесна з Віцебскім абласным саюзам наймальнікаў і праведзеным у Віцебскім аблвыканкаме.
У рабоце дадзенага «адкрытага» форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 40 суб'ектаў гаспадарання як дзяржаўнай, так і прыватнай формы уласнасці. Да ведама прысутных былі даведзены асноўныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй», які ўступіў у сілу ў 2016 годзе, абавязкі і адказнасць кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый за непрыняцце мер па барацьбе з карупцыяй, пытанні планавання мерапрыемстваў па процідзеянні карупцыі, стварэння і дзейнасці камісій па процідзеянні карупцыі. Акцэнтавана ўвага на неабходнасці правядзення прафілактычных мерапрыемстваў у сферы фінансава-гаспадарчай дзейнасці (дагаворнай работы, закупак, інвентарызацыі актываў, арэнды і іншага распараджэння маёмасцю прадпрыемстваў і інш.).
Выступоўцы звярнулі ўвагу на ўзмацненне патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый, асвяцілі дадатковыя падставы спынення працоўных адносін з дзяржаўнымі службовымі асобамі з прычыны парушэння апошнімі абавязацельстваў па выкананні абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй, а таксама здзяйснення як карупцыйных правапарушэнняў, так і правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі.
У ходзе семінара пракуроры адказалі на шматлікія пытанні прысутных, падрабязна асвяціўшы аспекты прымянення на практыцы асобных палажэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства.
Аддзел
па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю
пракуратуры
вобласці