Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена праверка выканання інвестыцыйнага заканадаўства
У ходзе праверак выяўлены істотныя парушэнні заканадаўства ў дзейнасці па заключэнні і рэалізацыі інвестыцыйных дагавораў, забеспячэнні кантролю за іх выкананнем.
Так, устаноўлены факты ненадлежнай арганізацыі перад-інвестыцыйнай дзейнасці, непрадуманага падыходу да заключэння дагавораў без належнага вывучэння перспектыў іх рэалізацыі, што ў асобных выпадках цягнула неабходнасць спынення інвестыцыйных праектаў (Віцебскі, Чашніцкі і Талачынскі раёны).
Выяўлены факты адсутнасці належнага кантролю за рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў (г.Віцебск, г.Наваполацк, Браслаўскі, Міёрскі і іншыя раёны).
Інвестарамі не заўсёды прадастаўляліся ў аблвыканкам належным чынам аформленыя дакументы для вырашэння пытання аб спыненні інвестыцыйных дагавораў. У асобных выпадках у мэтах сыходу ад адказнасці за неналежнае выкананне ўмоў дагавораў інвестарамі прадастаўляліся дакументы, якія змяшчаюць недакладныя звесткі аб уводзе аб'ектаў у эксплуатацыю. У сувязі з гэтым пракуратурай вобласці ва УУС Віцебскага аблвыканкама накіраваны даручэнні аб правядзенні праверак у парадку арт.174 УПК Рэспублікі Беларусь.
Усяго па выніках праверачных мерапрыемстваў органамі пракуратуры вобласці старшыням мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама кіраўнікам арганізацый-інвестараў унесена 14 актаў нагляду. Пракуратурай вобласці старшыні Віцебскага аблвыканкама ўнесена абагульненае прадстаўленне, у якім пастаўлена пытанне аб дысцыплінарнай адказнасці вінаватых асоб. Па выніках прынятых мер пракурорскага рэагавання 6 службовых асоб прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, узгоднена рашэнне аб замене кіраўніка адной з арганізацый вобласці.
Пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры
вобласці Марына Запрудская