Арганізаваны праверкі выканання правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці сумесна з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь арганізаваны праверкі выканання мясцовымі выканкамамі і арандатарамі правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства пры прадастаўленні ў арэнду і выкарыстанні рыбалоўных угоддзяў.
Пры гэтым устаноўлены недахопы як у дзейнасці арандатараў рыбалоўных угоддзяў, так і ў арганізацыі работы выканкамаў па пытаннях вядзення рыбалоўнай гаспадаркі.
У прыватнасці, у Браслаўскім, Міёрскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім і некаторых іншых раёнах маюць месца факты сістэматычнага невыканання арандатарамі правілаў рыбалоўства і ўмоў дагавораў арэнды аб неабходнасці лову рыбы згодна з устаноўленымі квотамі, што з'яўляецца адной з падстаў датэрміновага скасавання дагавора арэнды па патрабаванні выканкама. Аднак скасаванне дагавораў з такімі арандатарамі выканкамамі не ініцыявалася.
Не заўсёды арандатарамі ў поўнай меры выконваюцца абавязкі па стварэнні спрыяльных умоў для ажыццяўлення аматарскага лову рыбы (Глыбоцкі, Міёрскі, Полацкі, Браслаўскі раёны), па размяшчэнні на берагах рыбалоўных угоддзяў аншлагаў з адпаведнай інфармацыяй (Глыбоцкі, Полацкі і іншыя раёны), зарыбленні рыбалоўных угоддзяў (Міёрскі, Пастаўскі раёны), утрыманні ў належным санітарным стане іх берагавых участкаў (Міёрскі, Браслаўскі раёны).
Прыведзеныя парушэнні сведчаць аб адсутнасці з боку выканкамаў належнага кантролю за выкананнем арандатарамі ўмоў дагавораў арэнды і правілаў рыбалоўства.
У большасці правераных рэгіёнаў не забяспечваецца выкананне патрабаванняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні рыбалоўных угоддзяў фонду запасу, што Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ўскладзена на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Пастаянная работа па папярэджанні, выяўленні і спыненні выпадкаў браканьерства не арганізавана, меры па распрацоўцы рыбаводна-біялагічных або біялагічных абгрунтаванняў зарыблення на гэтыя рыбалоўныя ўгоддзі за кошт сродкаў бюджэту не
прымаліся, мерапрыемствы па іх зарыблению ў апошні час не праводзіліся.З мэтай устранения выяўленых парушэнняў заканадаўства і недапушчэння іх надалей пракурорамі ўнесены адпаведныя прадстаўленні ў раённыя выканаўчыя камітэты, прыняты меры па прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці, пракуратурай вобласці аб наяўных праблемах у дадзенай сферы будзе праінфармаваны Віцебскі аблвыканкам.
Старшы памочнік пракурора
вобласці па наглядзе за выкананнем
прыродаахоўнага заканадаўства
Алена Казлова