Органы пракуратуры Віцебскай вобласці запатрабавалі ліквідаваць парушэнні пры выкарыстанні сельскагаспадарчых земляў
Органы пракуратуры Віцебскай вобласці правялі праверку захавання заканадаўства і эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку меліяраваных.
Вынікі праверак сведчаць аб істотных недахопах у працы службовых асоб сельскагаспадарчых арганізацый і адпаведных структурных падраздзяленняў мясцовых выканкамаў.
Негатыўнай дынаміцы па выбыцці сельскагаспадарчых земляў з сельскагаспадарчага абароту спрыяла, у прыватнасці, бяздзейнасць службовых асоб аграпрадпрыемстваў, што пацягнула зарастанне раллёвых і лугавых участкаў, у тым ліку меліяраваных земляў.
Пракурорамі выяўлены шматлікія факты невыкарыстання ў сельскагаспадарчай дзейнасці ўрадлівых плошчаў у Лепельскім, Глыбоцкім, Аршанскім, Сенненскім і іншых раёнах, недахопы з боку аддзелаў землеўпарадкавання Полацкага, Лепельскага, Докшыцкага, Бешанковіцкага райвыканкамаў пры ажыццяўленні кантролю за ліквідацыяй сельскагаспадарчымі арганізацыямі выяўленых парушэнняў пры выкарыстанні земляў сельскагаспадарчага прызначэння, а таксама недахопы пры планаванні землекарыстання і ўліку сельскагаспадарчых земляў, што выкарыстоўваюцца.
Як вынік – пракуратурай Віцебскай вобласці ўнесена ў адрас Віцебскага аблвыканкама прадстаўленне з патрабаваннямі аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці