Асцярожнасць – залог Вашай бяспекі!

Развіццё транспартнай інфраструктуры дазваляе вырашыць мноства праблем па своечасовай дастаўцы грузаў і камфортных перавозках пасажыраў, і ў той жа час стварае нямала небяспек для жыцця чалавека.

За 12 месяцаў 2020 года на аддзяленні дарогі зарэгістраваны 7 выпадкаў траўміравання грамадзян, не звязаных з вытворчасцю, у тым ліку 4 са смяротным зыходам (адзін з іх выпадак суіцыду). З 7 пацярпелых 4 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Траўміраваных непаўналетніх і работнікаў чыгункі няма. Машыністамі цягнікоў 18 разоў прымяняліся экстранныя тармажэнні для прадухілення наезду на людзей і аўтатранспарт, у 13 выпадках наезды прадухілены.

На 01.06.2021 зарэгістравана 3 выпадкі траўміравання грамадзян чыгуначным рухомым саставам, з іх адзін – смяротны.

Памятайце: небяспечна пераходзіць чыгуначныя шляхі, знаходзіцца паблізу чыгуначных шляхоў у навушніках, а таксама - у стане алкагольнага ап'янення.

Прэнебражэнне правіламі паводзінаў на чыгуначных шляхах можа прывесці да трагедыі.

Памятайце, што рухомы цягнік адразу спыніць нельга!

Віцебскі транспартны пракурор
старшы саветнік юстыцыі А.А. Царыкаў