«Адпомсціў..»
Здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў на тэрыторыі чыгуначнага вакзала ў Полацку абярнулася для мясцовага жыхара крымінальнай адказнасцю.
Здавалася б, што такога сур'ёзнага ён здзейсніў – пакурыў там, дзе гэта забаронена, і перайшоў чыгуначныя пуці ў неўстаноўленым месцы?
Усё адбылося раніцай аднаго з летніх дзён, калі жыхар г. Полацка Васіль (анкетныя дадзеныя зменены) сабраўся ехаць на дызелі на працу. Выпіўшы дома трохі віна, ён адправіўся на чыгуначны вакзал, дзе на пероне выкурыў цыгарэту. За дадзенае парушэнне ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на транспарце. Аплаціўшы на месцы штраф, Васіль перайшоў чыгуначныя пуці ў неўстаноўленым месцы, за што тымі ж супрацоўнікамі быў прыцягнуты да адказнасці, але ўжо па іншым артыкуле КоАП.
Затаіўшы крыўду на міліцыянтаў, Васіль вырашыў адпомсціць пільным вартаўнікам парадку. Для гэтага ён патэлефанаваў на тэлефон «102» і паведаміў ілжывую інфармацыю аб здзейсненым у дачыненні да яго злачынстве супрацоўнікамі міліцыі – адкрытым выкраданні яго сумкі з рэчамі і грашовымі сродкамі. Дадзеную інфармацыю ён пацвердзіў і следча-аператыўнай групе, якая прыбыла на месца здарэння. Праведзенай праверкай было ўстаноўлена, што выкладзеная Васілём інфармацыя з'яўляецца недастовернай, а яго дзеянні – нічым іншым, як загадзя ілжывым даносам.
Прыгаворам суда Полацкага раёна і г. Полацка Васіль прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па ч.2 арт.400 КК Рэспублікі Беларусь да 1 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 1 год.
Намеснік Віцебскага
транспартнага пракурора М.А.Сашчэка