Ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці завяршаецца з 9 красавіка

Сёння адключаць ад цеплакрыніцы батарэі ў жылым фондзе, установах сацыяльнага забеспячэння, медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных, школьных і дзіцячых дашкольных установах адукацыі, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах, агульнагарадскіх лазнях, тэатрах, установах адукацыі, інтэрнатах, гасцініцах, бібліятках, дзяржаўных архівах, музеях.

Пастаўшчыкамі цеплавой энергіі пры паніжэнні сярэднесутачнай тэмпературы вонкавага паветра ніжэй плюс 8 градусаў будзе ўведзены рэжым "пратаплавання" на цеплакрыніцах.