Адказнiсць за гвалт у сям'i i п'янства
П'янства – хвароба, ад якой пакутуюць не толькі асацыяльныя прадстаўнікі грамадства, але і цалкам звычайныя людзі, якія маюць адукацыю, працу, сем'і. І калі грамадзяне з першай катэгорыі стаяць на ўліку ў розных службах і ведамствах, маюцца пэўныя механізмы, каб вярнуць чалавека на шлях ісцінны, то п'янства ў звычайнай сям'і часта застаецца за зачыненымі дзвярыма. Людзі ціха співаюцца, як правіла, не прычыняючы бачнай шкоды грамадству. Пакутуюць толькі іх родныя і блізкія.
За правапарушэнні, якія здзяйсняюцца ў бытавой сферы, прадугледжаны наступныя меры адказнасці:
- па артыкуле 9.1. КоАП Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай устойлівай страты працаздольнасці) прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт;
- па частцы 2 артыкула 9.1. КоАП Рэспублікі Беларусь (нанясенне пабояў, якое не пацягнула прычынення цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакутаў, здзейсненыя ў дачыненні да блізкага сваяка або члена сям'і, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства) прадугледжаны штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт;
- па артыкуле 17.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства) прадугледжаны штраф у памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт;
- па ч. 1 арт. 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь (распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янэння, што абражае чалавечую годнасць і грамадскую мараль) прадугледжаны штраф у памеры да васьмі базавых велічынь;
- ч. 3 арт. 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь (дзеянні, прадугледжаныя ч. 1 гэтага артыкула, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне)
прадугледжвае штраф у памеры ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.Калі гвалтоўныя дзеянні здзяйсняюцца ў дачыненні да пацярпелага сістэматычна, роўна як і калі яны былі здзейснены аднойчы, але разлічаны на прычыненне асабліва пакутлівага болю, фізічных або псіхічных пакутаў сваёй ахвяры, вінаватая асоба будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці па артыкуле 154 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (катаванне), за што прадугледжаны арышт на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін са штрафам або без штрафу.
Калі катаванне здзейснена ў дачыненні да загадзя для вінаватага цяжарнай жанчыны, альбо састарэлага, альбо непаўналетняга, альбо асобы, якая знаходзіцца у бездапаможным стане або ў залежным становішчы, альбо асобай, раней асуджанай за катаванне, судом можа быць прыменена пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад аднаго года да трох гадоў са штрафам або без штрафу або пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў са штрафам або без штрафу.
У выпадках, калі пацярпелая асоба адчувала рэальную пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці, будзе прынята рашэнне аб прыцягненні вінаватага да крымінальнай адказнасці па артыкуле 186 КК Рэспублікі Беларусь, па якім прадугледжаны пакаранні ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або арышту на тэрмін да трох месяцаў, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.
У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» асобе, якая дапускае гвалт у дачыненні да членаў сям'і, магчыма вынясенне ахоўнага прадпісання.
Ахоўнае прадпісанне – устанаўленне грамадзяніну, які здзейсніў гвалт у сям'і, абмежаванняў на здзяйсненне пэўных дзеянняў:
– прадпрымаць спробы высвятляць месца знаходжання грамадзяніна, пацярпелага ад гвалту ў сям'і, калі гэты грамадзянін знаходзіцца ў месцы, невядомым таму, хто здзейсніў гвалт;
– наведваць месцызнаходжання грамадзяніна, пацярпелага ад гвалту ў сям'і, калі гэты грамадзянін часова знаходзіцца па-за сумесным месцам жыхарства або месцам знаходжання з грамадзянінам, у дачыненні да якога вынесена ахоўнае прадпісанне;
– мець зносіны з грамадзянінам, пацярпелым ад гвалту ў сям'і, у тым ліку па тэлефоне, з выкарыстаннем камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт.
Ахоўнае прадпісанне з пісьмовай згоды паўналетняга грамадзяніна, пацярпелага ад гвалту ў сям'і, абавязвае грамадзяніна, які здзейсніў гвалт у сям'і, часова пакінуць агульнае з грамадзянінам, пацярпелым ад гвалту ў сям'і, жылое памяшканне і забараняе распараджацца агульнай сумеснай уласнасцю.
Парушэнне патрабаванняў ахоўнага прадпісання цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічынь, альбо адміністрацыйны арышт.
Памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
Дзмітрый Кубракоў