Адказнiстасць за процiвапраўныя дзеяннi ў дачыненнi да супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў

У сучасным грамадстве пры шырокім доступе да інфармацыйных рэсурсаў грамадзяне маюць дастаткова высокую прававую пісьменнасць. Пры гэтым, як сведчыць практыка, вывучаючы заканадаўства, публіцыстыку, зносіны праз сетку Інтэрнэт, цікавасць грамадзян акцэнтуецца на іх правах і забеспячэнні гэтых правоў. Наяўнасць жа ў іх пэўных абавязкаў і абмежаванняў, як і наяўнасць пэўных правоў у іншых асоб, у тым ліку службовых, нярэдка застаюцца без увагі.

У сваю чаргу невыкананне сваіх абавязкаў, законных патрабаванняў іншых асоб можа пацягнуць адміністрацыйную, а часам і крымінальную адказнасць.

У прыватнасці, усе ведаюць аб замацаваным у Законе «Аб органах унутраных спраў» абавязку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў забяспечваць грамадскі парадак, бяспеку асобы, грамадства і дзяржавы. Але пры гэтым ігнаруюць той факт, што заканадаўствам, нормамі вышэйназванага Закона ў мэтах выканання ўскладзеных задач органам унутраных спраў прадастаўлены пэўныя паўнамоцтвы.

Законныя распараджэнні, патрабаванні супрацоўніка органаў унутраных спраў пры выкананні ім сваіх паўнамоцтваў падлягаюць выкананню.

Непадпарадкаванне такому распараджэнню або патрабаванню цягне адміністрацыйную адказнасць па арт.24.3 КоАП, санкцыя якой прадугледжвае магчымасць прымянення такіх спагнанняў, як штраф у памеры ад 2 да 100 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, утварае склад злачынства, прадугледжаны арт.363 КК, і караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем свабоды на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Тое ж дзеянне, здзейсненае групай асоб альбо спалучанае з прымяненнем гвалту або з пагрозай яго прымянення, кваліфікуецца па ч.2 арт.363 КК і караецца абмежаваннем свабоды на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў.

Не варта забываць і пра тое, што гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або ягоблізкіх з мэтай перашкоды яго законнай дзейнасці або прымусу да змены характару гэтай дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовай дзейнасці таксама з'яўляюцца крымінальна каральнымі дзеяннямі і цягнуць адказнасць па арт.364 КК. Здзяйсненне дадзенага злачынства караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў. 

Старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў І.В.Крукоўская