Падвядзенне вынікаў конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання туберкулёзу

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт паведамляе аб тым, што 17.04.2026 года адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па выбары выканаўцаў асобных мерапрыемстваў падпраграмы 4 «Супрацьдзеянне распаўсюджванню туберкулёзу» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе нацыі» на 2026-2030 гады.  

Па выніках конкурсу выканаўцам дзяржаўнага сацыяльнага заказу па рэалізацыі праекта ў рамках выканання дзяржаўнага заказу ў галіне правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання туберкулёзу прызнана Віцебская абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа».