Памяць, якая жыве ў нас
Супрацоўнікі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці наведалі Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Філіпавіча Шмырова. Музей быў створаны на падставе распараджэння Савета Міністраў БССР ад 1 лютага 1996 г., адкрыццё адбылося 5 ліпеня 1969 г. у дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках экскурсіі супрацоўнікі пракуратуры вобласці паўдзельнічалі ў квэсце «Партызанская сцежка», падчас якога праверылі свае веды аб галоўных падзеях ваеннай гісторыі Беларусі і Віцебска.
Пасля паспяховага праходжання ўсіх заданняў супрацоўнікі наведалі 4 экспазіцыйных залы музея, у якіх прадстаўлены матэрыялы аб працоўнай і грамадзянскай дзейнасці Міная Філіпавіча Шмырова, яго подзвігах і асабістым жыцці, а таксама развіцці партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.
Завяршэнне экскурсіі прайшло ў размешчаным у двары музея мемарыяльным парку, дзе супрацоўнікі пракуратуры пабывалі ў спраектаваных партызанскіх зямлянках і азнаёміліся з прадметамі партызанскага побыту.
Гісторыя жыцця простага хлопца, які нарадзіўся ў вёсцы Пунішча Віцебскай вобласці, які ў 23 гады трапіў на фронт у перыяд Першай сусветнай вайны, у гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначаліў 1-ю Беларускую партызанскую брыгаду, дзякуючы дзеянням якой былі створаны знакамітыя «Віцебскія (Суражскія) вароты», пасля асабістай трагедыі, падчас якой страціў чацвярых малалетніх дзяцей, працягнуў жыць і працаваць на карысць Радзімы, нікога не пакіне абыякавым. Аб Героі Савецкага Саюза напісана нямала вершаў, складзена песень, знята фільмаў. З боку ж маладога пакалення галоўная задача – не дапусціць забыцця подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, свята шанаваць памяць герояў і ахвяр самай страшнай у гісторыі чалавецтва.
Наталля
Левянкова
старшы пракурор аддзела кадраў
і ідэалагічнай работы
пракуратуры вобласці