Аб парадку звароту ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару можна звярнуцца на "гарачую лінію" па тэлефоне: 8 (0212) 48 11 26 з 8.00 да 17.00 (акрамя суботы і нядзелі).
Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт па адрасе: 210029, г. Віцебск, вул. Гогаля, д. 6.
Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (обращения.бел)
Кожную суботу з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0212) 22 22 22 праводзяцца "прамыя тэлефонныя лініі" кіраўніцтвам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Звароты, у тым ліку аб запісе на асабісты прыём, да памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Віцебскай вобласці накіроўваюцца:
Правы заяўнікоў
Абавязкі заяўнікоў
Патрабаванні, якiя прад'яўляюцца да зваротаў
1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
2. Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
4. Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў Кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
5. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
6. Да пісьмовых зваротаў, падаваемых прадстаўнікамі заяўнікоў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
7. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючых гэту інфармацыю дакументаў.
Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці
1. Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
2. Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
Адклiканне звароту
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.
у выпадку адклікання заяўніком свайго звароту арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд такога звароту па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніку.
Заяўніку вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.
Абскарджанне адказаў на звароты
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.»