Мытныя клясы зьявіліся ў школах Віцебскай і Гомельскай абласьцей

З новага навучальнага года ў сярэдніх школах Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей пачалі працу шэсць новых спецыялізаваных мытных класаў паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт.

Усяго ў школах краіны адкрыта дзесяць мытных класаў. "Калі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях вопыт стварэння падобных класаў ужо быў, то ў Віцебскай і Гомельскай абласцях яны адкрыты ўпершыню. Мытныя класы ствараюцца з мэтай умацавання сувязяў навучэнцаў з беларускай мытняй, прафесійнай арыентацыі выпускнікоў школы для наступнага паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны на спецыяльнасць "мытная справа", павышэння ўзроўню інтэлектуальнага, маральнага і фізічнага выхавання рабят", - адзначылі ў прэс-службе камітэта.

Для вучняў спецыялізаваных класаў запланаваны экскурсіі ў пункты пропуску, удзел у урачыстых цырымоніях прыняцця прысягі службовымі асобамі мытных органаў, а таксама сустрэчы з ветэранамі і маладымі супрацоўнікамі.

БЕЛТА.