«Перспектыва» адкрывае перспектывы. Форум працуючай моладзі стартаваў у Гарадоцкім раёне

«Перспектива» открывает перспективы. Форум работающей молодежи стартовал в Городокском районе

«Перспектыва» адкрывае перспектывы. Форум працуючай моладзі стартаваў у Гарадоцкім раёне

29.05.2026

Абласны адукацыйны форум працуючай моладзі «Перспектыва» стартаваў на базе ТОК «Лосьвіда» ў Гарадоцкім раёне. Мерапрыемства праходзіць на гэтай пляцоўцы ўжо трэці год.

З прывітальным словам да маладых людзей з усіх куткоў Віцебшчыны звярнуўся намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Хрол. Ён падкрэсліў, што форум нацэлены на тое, каб яго ўдзельнікі больш паспяхова маглі рэалізоўваць сябе, збіраючы вакол сябе ў раёнах каманды аднадумцаў.

Праграма мерапрыемства разлічана на тое, каб кожны атрымаў для сябе новую і цікавую інфармацыю. Працуюць секцыі інфармацыйна-ідэнтафікацыйнай і праектнай дзейнасці, па развіцці маладзёжнага асяроддзя, асобасным росце і кіраванні. У кожнай з іх спікеры не проста выступаюць з дакладамі, у рамках жывога дыялогу ўдзельнікі абмяркоўваюць самыя актуальныя аспекты прымянення ведаў на практыцы, у прыватнасці, па сучасных трэндах у медыяпрасторы, інструментах ІІ, інавацыйных формах адпачынку, кіраванні стрэсам і захаванні псіхалагічнага балансу ў працы.

Пастаўскі раён на «Перспектыве» прадстаўляюць спецыяліст па арганізацыі закупак малочнага завода Дзіяна Грынько, урач агульнай практыкі Надзея Якімовіч, аўтамеханік ЖКГ Мікіта Лысёнак і інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марыя Сапроўская. Яны на абласным форуме ўпершыню і звязваюць з ім вялікія надзеі, упэўнены, што дадому вернуцца з прыстойным багажом новых ведаў, а галоўнае - знойдуць новых сяброў і абмяняюцца вопытам з калегамі.

- Веды, атрыманыя на форуме, дакладна спатрэбяцца ў працы, - упэўнена педагог дзіцячага сада №2 г. Гарадка Аляксандра Багданава (яна на «Перспектыве» ўжо трэці раз). - Удзел у такіх мерапрыемствах акрыляе і дае ўпэўненасць у сваіх сілах.

Сёлета да маладога педагога далучыліся яе землякі - Станіслаў Іваноў з райаддзела па надзвычайных сітуацыях і Анастасія Тарасенка з Цэнтра дзяцей і моладзі.

"Віцебскія весці"