Перспектывы развіцця малочнага камбіната і аграпрадпрыемства: Качанава наведала Полацкі раён

Перспективы развития молочного комбината и агропредприятия: Кочанова посетила Полоцкий район




 Адкрытую размову аб лёсе Полацкага малочнага камбіната і перспектывах развіцця ААТ "Новыя Гаряны" абмеркавала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава з працоўнымі калектывамі гэтых прадпрыемстваў падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава расказала, што палачане звярталіся ў Савет Рэспублікі з надзеяй даведацца аб лёсе аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў раёна - малочнага камбіната. Сустракаючыся з работнікамі на месцы, спікер падкрэсліла, што маюцца пераўтварэнні, якія ўсім пойдуць толькі на карысць. Пасля завяршэння здзелкі па набыцці камбіната па рынкавым ацэначным кошце завод увойдзе ў склад ААТ "Савушкін прадукт", кіраўніцтва якога плануе цалкам яго мадэрнізаваць, прыцягнуць інавацыйныя тэхналогіі, а таксама стварыць сучаснае, эфектыўна працуючае прадпрыемства з камфортнымі ўмовамі працы для людзей.
"Гэтае пытанне знаходзіцца ў нас на кантролі ў Савеце Рэспублікі і ў Віцебскім аблвыканкаме. А самае галоўнае, што гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі ў Прэзідэнта нашай краіны. На нарадзе па развіцці Віцебскай вобласці па тых праблемных пытаннях, якія агучыў Прэзідэнт, была дакладна пастаўлена задача – перш за ўсё мы абавязаны захаваць працоўныя калектывы, а прадпрыемствы павінны працаваць эфектыўна. Таму ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы па Полацкім малочным камбінаце было прынята абсалютна правільна выверанае рашэнне. "Савушкін прадукт" – вядомае не толькі ў нашай краіне прадпрыемства, але і далёка за яе межамі. І разам з кіраўніцтвам гэтага прадпрыемства, кіраўніцтвам Віцебскай вобласці мы прынялі рашэнне, што сустрэнемся з працоўным калектывам, каб людзям расказаць аб тым, што іх чакае ў перспектыве, а перспектыва на сённяшні дзень выдатная. Мы бачым, як працуюць эфектыўна прадпрыемствы, якія ўваходзяць у холдынг "Савушкін прадукт", якія ў іх суперсучасныя тэхналогіі, суперсучасныя вытворчасці, сацыяльны пакет цудоўны ў людзей, годны заробак, і ўжо працуючых больш за 10 тыс. Для Полацкага малочнага камбіната інвестар прапануе да Новага года правесці поўную рэканструкцыю прадпрыемства, якое будзе выпускаць практычна тую ж прадукцыю, якую цяпер выпускае", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі, дадаўшы, што ўсе працоўныя месцы захаваюцца.
Супрацоўнікі камбіната пацікавіліся, ці змогуць у Полацку забяспечыць працоўныя месцы тым, хто захоча змяніць месца працы. Старшыня райвыканкама Васіль Шылаў адзначыў, што вакансіі ў горадзе знойдуцца, таму ўсіх ахвотных працаўлакуюць. Таксама хваляваў людзей і лёс брэндаў завода - "Сафійка", пад якім выпускаецца суцэльнамалочная прадукцыя, і "Мі-Шу!" (тварожныя сыркі). Гендырэктар ААТ "Савушкін прадукт" Аляксандр Саўчыц адзначыў, што добра зарэкамендаваныя назвы прадукцыі пакінуць. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік падкрэсліў, што інвестар, які прыйдзе ў Полацкі раён, - айчынны, зацікаўлены ў развіцці беларускага якаснага прадукту, таму будзе ўкладваць фінансы як у мадэрнізацыю вытворчых магутнасцей, так і прасоўванне полацкай малочкі на ўнутраным і знешнім рынках.




Падчас наведвання ААТ "Новыя Гараны" Наталлі Качанавай расказалі, як ідзе пасяўная кампанія. Яна таксама пагутарыла з калектывам сельгасарганізацыі. Старшыня Савета Рэспублікі паведаміла, што стратэгія развіцця прадпрыемства выбудавана, знойдзены крыніцы фінансавання для набыцця насення, кармоў, новай тэхнікі. У "Новых Гаранах" у будучыні плануецца ўзвесці сучасны малочна-таварны комплекс. У перспектыве для маладых супрацоўнікаў у аднайменным аграгарадку будзе пабудавана новае жыллё. Спікер заклікала калектыў аграпрадпрыемства працаваць старанна, падтрымліваць на фермах парадак і годна даглядаць жывёлу, каб прадукцыя магла паступаць на Полацкі малочны камбінат.


"Сёння аграпрамысловы комплекс Віцебскай вобласці знаходзіцца пад кантролем Прэзідэнта. Трэба добра працаваць, і мы ўсе выдатна разумеем, што без працы не будзе выніку", - падкрэсліла спікер.
"БЕЛТА"