Першы намеснік пракурора Віцебскай вобласці Аляксандр Сідаровіч правёў выязны прыём грамадзян у Дунілавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў

Першы намеснік пракурора Віцебскай вобласці Аляксандр Сідаровіч правёў выязны прыём асоб, якія знаходзяцца ў ДУСА «Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».

Падчас прыёму да першага намесніка пракурора вобласці звярнуліся 4 чалавекі з пытаннямі, якія тычацца права на спадчыну, пенсійнага забеспячэння.

На звароты, якія паступілі, былі дадзены тлумачэнні заканадаўства.

Пасля заканчэння прыёму грамадзян Аляксандр Сідаровіч азнаёміўся з дзейнасцю ўстановы, умовамі побыту і вольнага часу асоб, якія знаходзяцца ў ёй.

Старшы памочнік пракурора вобласці Наталля Сеўрукова.