Пётр Белусь азнаёміўся з ходам будаўніцтва аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння ў Докшыцкім раёне

Петр Белусь ознакомился с ходом строительства объектов сельскохозяйственного назначения в Докшицком районе

Пётр Белусь азнаёміўся з ходам будаўніцтва аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння ў Докшыцкім раёне

30.06.2026

У рамках рабочай паездкі ў Докшыцкі раён намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Белусь азнаёміўся з ходам будаўніцтва аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння: МТФ «Веце́ра» ААТ «Таргуны» і прафілакторыя для дарошчвання маладняку на МТК «Варганы» ААТ «Барсучанка».

 

– Без вялікіх адставанняў і зрываў, у рамках графіка ідуць будаўнічыя работы на сельскагаспадарчых аб'ектах. Такія комплексы і прафілакторыі неабходны вобласці для таго, каб павялічыць аб'ёмы выпускаемай таварнай прадукцыі, падняць узровень работы рэгіёнаў у цэлым. Таму тыя задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы па развіцці аграрнага сектара на тэрыторыі вобласці, выконваюцца ў поўным аб'ёме, – адзначыў Пётр Белусь. 

"Віцебскія весці"