Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці і УУС аблвыканкама праведзены семінар па актуальных пытаннях крымінальнага і крымінальна-выканаўчага заканадаўства

Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці і УУС аблвыканкама праведзены семінар, на якім абмяркоўваліся актуальныя пытанні крымінальнага і крымінальна-выканаўчага заканадаўства.

У рабоце навучальнага мерапрыемства прынялі ўдзел супрацоўнікі пракуратуры вобласці і УУС, пракурорскія работнікі пракуратур гарадоў і раёнаў, начальнікі і старэйшыя інспектары крымінальна-выканаўчых інспекцый тэрытарыяльных АУС, прадстаўнікі УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, абласнога суда, 5-га ўпраўлення ГУСБ МУС, УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі» і іншыя зацікаўленыя дзяржаўныя органы і арганізацыі.

У межах семінара разгледжаны асноўныя парушэнні, якія выяўляюцца органамі пракуратуры ў дзейнасці АУС пры выкананні пакаранняў і іншых мер крымінальнай адказнасці, даведзены да ведама патрабаванні да матэрыялаў даследчых праверак, якія змяшчаюць прыкметы злачынства, прадугледжанага арт. арт. 415-417, 421-422 КК Рэспублікі Беларусь.

Асобна абмеркавана пытанне арганізацыі работы некамерцыйных нядзяржаўных арганізацый з асобамі, якія маюць судзімасць.

Акцэнтавана ўвага на пытаннях узаемадзеяння арганізацый аховы здароўя з АУС пры праходжанні прымусовага амбулаторнага назірання і лячэння асоб, якія маюць судзімасць, асуджаных з прымяненнем арт. 107 КК.

Пасля разгляду заяўленых пытанняў праведзены круглы стол з удзельнікамі навучальнага форуму. Абмяркоўваліся праблемныя аспекты, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці па прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці і выкананні прыгавораў судоў да пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй асуджанага ад грамадства.

Па заканчэнні мерапрыемства ўдзельнікі абмяняліся думкамі, пры гэтым адзначыўшы высокую арганізацыю і актуальнасць правядзення сумесных семінараў.

Служба інфармацыі пракуратуры вобласці.