Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці на рэгіянальных семінарскіх занятках абмеркавалі актуальныя пытанні ў сферы прафілактыкі гібелі людзей ад знешніх прычын

На базе Глубокскага райвыканкама завяршыўся цыкл навучальных семінараў для старшынь раённых рабочых груп і назіральных камісій, кіраўнікоў раённых суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў.

Адкрыццё навучальнага перыяду адбылося ў Аршанскім райвыканкаме ў чэрвені бягучага года.

Навучальныя форумы праведзены ў рэгіёнах Віцебшчыны па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці.

Мэта - палепшыць якасць праводзімай прафілактычнай работы ў сферы папярэджання гібелі грамадзян ад знешніх прычын.

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры вобласці, УМНС, УП «Віцебскаблгаз», абласной інспекцыі Дзяржэнерганагляду, абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, іншыя зацікаўленыя асобы.

У ходзе семінара ўдзельнікі абмеркавалі павышэнне эфектыўнасці работы назіральных камісій, наяўныя праблемы і шляхі іх пераадолення.

Асобна разгледзелі пытанні дзейнасці саветаў АПАП і назіральных камісій, паколькі тлумачальная работа з асобамі, вызваленымі з месцаў пазбаўлення волі, а таксама з асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, павінна ажыццяўляцца ўсімі суб'ектамі прафілактыкі.

Пасля абмеркавання парадку дня навучальнага мерапрыемства адбылася дыялогавая пляцоўка.

Арганізатары і ўдзельнікі семінара перакананы, што такога роду міжраённыя тэматычныя семінары дазваляюць васпоўніць наяўныя прабелы ў прафілактычнай дзейнасці і прыняць належныя меры па ўдасканаленні работы на месцах у далейшым.

 

Старшы памочнік пракурора вобласці

Ірына Шастапалава