Па выніках праверкі пракуратуры Віцебскай вобласці інфармацыйная прадукцыя прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі

Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзены маніторынг інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай ў месенджары

«Telegram» - Telegram-стыкераў на прадмет выяўлення парушэнняў заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму.

У рамках праверкі ўстаноўлена, што праз выкарыстанне названых Telegram-стыкераў ажыццяўлялася распаўсюджванне і публічная дэманстрацыя нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Доступ да гэтай інфармацыйнай прадукцыі прадастаўляўся без перашкод і абмежаванняў любой асобай, якая выкарыстоўвае глабальную камп'ютарную сетку Інтэрнэт і месенджар «Telegram».

З зместу арт.1 Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб процідзеянні экстрэмізму» (далей - Закон) вынікае, што дзеянні, якія накіраваны на рэабілітацыю нацызму, прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, а роўна захоўванне або набыццё такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання з'яўляюцца экстрэмісцкай дзейнасцю.

У сілу арт.19 Закона распаўсюджванне, публічная дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх выраб, выданне, захоўванне
і перавозка ў мэтах распаўсюджвання забараняюцца.

У сувязі з гэтым пракуратурай Віцебскай вобласці ў суд пададзена заява аб прызнанні названай інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 12.06.2023 разглядаемая заява задаволена, вышэйназваная інфармацыйная прадукцыя прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Копія рашэння суда накіравана ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь для уключэння гэтай інфармацыі
ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама абмежавання доступу да гэтай інфармацыйнай прадукцыі
на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Звяртаю ўвагу, што незаконныя дзеянні з інфармацыйнай прадукцыяй, прызнанай экстрэмісцкімі матэрыяламі, цягнуць адказнасць, устаноўленую заканадаўствам.

Старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнемзаканадаўства і законнасцю прававых актаў А.В. Васілевіч