Паводле заявы пракуратуры Бешанковіцкага раёна інфармацыйная прадукцыя Telegram-чата «БЕШАНКОВИЧИ вчера сегодня завтра» прызнана экстрэмісцкай

Пракуратура Віцебскага раёна прааналізавала размешчаныя ў Telegram-чаце «ВІЦЕБСК учора сёння заўтра»    інфармацыйныя паведамленні.

Устаноўлена, што з даты стварэння чата (02.12.2020) і па цяперашні час публікуюцца паведамленні, накіраваныя на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, звязаных з пашкоджаннем або знішчэннем маёмасці, перашкодай законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, дыскрэдытацыяй органаў дзяржаўнай улады і кіравання, захопам або ўтрыманнем улады неканстытуцыйным шляхам, а таксама ў публічных закліках і публічным апраўданні такіх дзеянняў.

Доступ да ўказанага рэсурсу мог атрымаць без перашкод і абмежаванняў любы грамадзянін, які выкарыстоўвае сетку Інтэрнэт і мэсэнджар Telegram.

Адміністрацыя дадзенага канала сістэмных дзеянняў па блакіроўцы або процідзеянні публікацыям экстрэмісцкай накіраванасці не прымала.

На падставе палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь                       «Аб процідзеянні экстрэмізму» пракурор  Віцебскага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі Telegram-чата «ВІЦЕБСК учора сёння заўтра» экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Суд Віцебскага раёна задаволіў заяву пракурора раёна і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння. Копія накіравана ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакіроўкі Інтэрнэт-рэсурсу, які спрыяе распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Работа ў дадзеным напрамку будзе працягнута.

 

Памочнік пракурора Віцебскага раёна

Сяргей Кір'янаў