Пераможцам адкрытага конкурснага адбору на правядзенне выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў вобласці стаў Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу
Інфармацыя аб выніках адкрытага конкурснага адбору на правядзенне выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Адкрыты конкурсны адбор праведзены ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203 у рэдакцыі рашэння Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2016 г. №172.
Арганізатар: Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Прадмет конкурсу: выбар выканаўцы выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці падчас форуму ”Інавацыйнае прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці ”Ад малога да вялікага“
Тэрмін і месца правядзення мерапрыемства: 17 лістапада 2017 г., г. Орша.
Дата правядзення адкрытага конкурснага адбору: 2 лістапада 2017 г.
Пераможца: Камунальнае кансалтынгавае унітарнае прадпрыемства ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“