Пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ ўшанавалі ў Віцебскім аблвыканкаме
Пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ ўшанавалі ў Віцебскім аблвыканкаме
07.05.2026
Пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ ўшанавалі ў аблвыканкаме ў межах мерапрыемстваў з нагоды прафесійных святаў – Дня друку, Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.
Напярэдадні цырымоніі ўзнагароджання намеснік старшыні аблвыканкама Аляксей Гуйда сказаў, што мае досвед працы са сродкамі масавай інфармацыі і трохі засумаваў па гэтым напрамку дзейнасці. Ён паабяцаў праяўляць вялікую цікавасць да СМІ з пункту гледжання абмеркавання праблемных пытанняў і ўдасканалення працы. Віншуючы прысутных з прафесійнымі святамі, Аляксей Гуйда назваў прэсу чацвёртай уладай, якая павінна строга адпавядаць патрабаванням.
Пераможцы названы ў дзевяці намінацыях:
«Лепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці»:
І група – “Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет “Віцьбічы” і “Вечерний Витебск”.
ІІ група –“Родныя вытокі” (Докшыцы).
“Лепшае тэлевізійнае, радыёвяшчальнае СМІ Віцебскай вобласці”: “Вектор ТВ” (Наваполацк).
“Лепшае сеткавае выданне, інтэрнэт-рэсурс СМІ Віцебскай вобласці”: раённыя газеты “Зара” (Бешанковічы) і “Голас Расоншчыны”.
“Лепшыя творчыя матэрыялы маладога журналіста ў СМІ”: Вольга Карпава – рэдактар інтэрнэт-рэсурсу раённай газеты “Голас Сенненшчыны”.
“Лепшы творчы праект у друкаваным СМІ”: Крысціна Рубель – карэспандэнт раённай газеты “Пастаўскі край” за праект «Чалавек і яго справа», Вячаслаў Каладзінскі – намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты «Браслаўская звязда» за праект «Кантрасты прыгранічча».
«Найлепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ»: карэспандэнцкае бюро (Віцебск) тэлеканала «Першы інфармацыйны» за серыю тэлесюжэтаў у межах праекта «Спецыяльны рэпартаж».
«Найлепшы творчы праект у інфармацыйным агенцтве, сеткавым выданні, інтэрнэт-рэсурсе СМІ»: абласная газета «Витебские вести» за рэалізацыю інтэрнэт-праекта «Старонкі Перамогі», прысвечанага 80-годдзю Перамогі.
«Найлепшыя фотаматэрыялы ў СМІ»: Дзяніс Васілец – фотакарэспандэнт абласной газеты «Витебские вести», Алена Емельянава – рэдактар інтэрнэт-рэсурсу гарадской газеты «Наваполацк сёння».
«Найлепшая тэлеаператарская праца ў СМІ»: здымачная група тэлепраграмы «Новы год. Час адкрыццяў» тэлерадыёкампаніі «Віцебск».
Свае ўзнагароды таксама ўручылі член Савета Рэспублікі, начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мелешкін, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава.
Затым у фармаце адкрытага дыялогу прайшла сустрэча з кіраўнікамі СМІ. Абмяркоўвалася якасць кантэнту, кадравая палітыка, фінансавыя пытанні. Аляксей Гуйда, у прыватнасці, нацэліў на тое, каб не даваць магчымасці апанентам улады ўплываць на фарміраванне грамадскай думкі, а прагназаваць магчымыя падзеі, перахопліваць парадак дня і самім ісці наперадзе.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прайшло ўшанаванне пераможцаў конкурсу на лепшую творчую працу па асвятленні дэпутацкай дзейнасці. У намінацыі «Найлепшы аўтарскі матэрыял у рэгіянальных друкаваных СМІ і сеткавых выданнях дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны Аляксандр Барыла, намеснік галоўнага рэдактара «Витебские вести» па структурным падраздзяленні – газета «Кліч Радзімы» па Шаркаўшчынскім раёне.