Амаль дзве тысячы чалавек трапілі ў Віцебскай вобласці пад амністыю
Рэалізацыя Закона на працягу шасцімесячнага тэрміну, устаноўленага для яго выканання, ажыццяўлялася з удзелам пракуратуры органамі і ўстановамі, на якія ўскладзена яго выкананне, ва ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, падраздзяленнямі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, іншымі арганізацыямі.
Рашэнне аб прымяненні або непрымяненні амністыі прымалася ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна, па выніках вывучэння матэрыялаў і высвятлення абставін, якія маюць значэнне, зыходзячы з устаноўленых Законам крытэрыяў вызначэння асоб, якія падлягаюць амністыі, умоў яе прымянення, абставін, якія перашкаджаюць амнісціраванню.
Згодна з Законам, на поўнаевызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці пры пэўных умовах маглі разлічваць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, мужчыны старэйшыя за шасцідзесят гадоў і жанчыны старэйшыя за пяцьдзесят пяць гадоў, інваліды I або II групы, грамадзяне, пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы, іншых радыяцыйных аварый.
Перашкаджалі прымяненню амністыі такія фактары, як здзяйсненне пэўных злачынстваў, у тым ліку паўторных пасля прымянення амністыі раней, парушэнні ўстаноўленага парадку адбыцця пакарання, неўспраўленне прычыненай злачынствам шкоды (урон), запазычанасць па аліментах, выдаткі на утрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, нявыплата даходу, атрыманага злачынным шляхам.
У рамках выканання Закона на Віцебшчыне падчас папярэдняга расследавання па крымінальных справах, пры вынясенні судовых пастановаў, а таксама органамі і ўстановамі, на якія ўскладзена выкананне пакаранняў і іншых мер крымінальнай адказнасці, амністыя прыменена да амаль 2 000 чалавек. Выконваючы устаноўленыя Законам умовы прымянення амністыі, імі ўспраўлена прычыненая злачынствам шкода (урон), выплачаны даход, атрыманы злачынным шляхам, на агульную суму каля 5 млрд. рублёў.
З устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы вызвалілася і прыбыла для далейшага пражывання на тэрыторыі вобласці 264 амніставаных, якія пастаўлены наулік у тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў. Ім аказана дапамога ў вырашэнні пытанняў рэгістрацыі, аднаўлення дакументаў, бытавога і працоўнага ўладкавання. Работа на дадзеным напрамку працягваецца.
Пракуратурай вобласці прыняты неабходныя меры для забеспячэння нагляду за выкананнем заканадаўства пры рэалізацыі палажэнняў Закона.
Начальнік
аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па
наглядзе за законнасцю
выканання
крымінальных пакаранняў
саветнік
юстыцыі У.І.Пашкоўскі