Пад старшынствам в.а. пракурора вобласці Аляксандра Сідаровіча адбылося пасяджэнне калегіі па абмеркаванні пытанняў спынення вытворчасці па крымінальных справах па рэабілітуючых падставах і стану пракурорскага нагляду па справах дадзенай катэгорыі
Аналіз следча-судовай практыкі спынення вытворчасці па крымінальных справах па рэабілітуючых падставах, стан пракурорскага нагляду па справах дадзенай катэгорыі паказалі, што ў 2017 г. следчымі УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці скончана расследаванне па 5971 (у 2016 г. – 6440 спраў) крымінальнай справе.
Скарацілася колькасць крымінальных спраў, па якіх вытворчасць спынена (без паўторных), з 1014 спраў у 2016 годзе да 805 спраў у 2017 годзе (-209 спраў). Пры гэтым удзельная вага рашэнняў аб спыненні папярэдняга расследавання па рэабілітуючых падставах засталася на ранейшым узроўні (9,9%). У абсалютных велічынях колькасць такіх рашэнняў склала 533 супраць 559 – па выніках работы за 2016 год.
Найбольшая колькасць крымінальных спраў спынена на падставе п.1 і п.2 ч.1 арт.29 КПК Рэспублікі Беларусь у Віцебскім, Наваполацкім ГОСК, Аршанскім, Полацкім МОСК, Віцебскім, Гарадоцкім, Пастаўскім, Міёрскім, Шумілінскім, Верхнядзвінскім, Докшыцкім, Чашніцкім, Талачынскім, Дубровенскім РОСК .
Пры гэтым, значны рост колькасці крымінальных спраў, спыненых па рэабілітуючых падставах (без уліку крымінальных спраў па фактах безвеставога знікнення асобы, а таксама прадугледжаных ч.ч. 2,3 арт.317 КК) адбыўся ў Віцебскім (з 7 да 15), Докшыцкім (з 4 да 12), Міёрскім (7 да 12), Чашніцкім (з 6 да 12), Глыбоцкім (з 2 да 7) раёнах.
Найбольш часта папярэдняе расследаванне спынялася следчымі па крымінальных справах аб крадзяжах (90 спраў, што складае 16,8 % ад агульнай колькасці спраў, спыненых па п.п. 1, 2 ч.1 арт.29 КПК Рэспублікі Беларусь), парушэнне правіл эксплуатацыі транспартных сродкаў (64 справы, або 12 %), ухіленне бацькоў ад утрымання дзетак, альбо ад пакрыцця выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзетак (21 справа, або 3,9 %), махлярстве, хуліганстве крадзяжах (па 16 спраў, або 3%).
Адной з прычын спынення вытворчасці па рэабілітуючых падставах з'яўляецца непаўната даследчых правярак: узбуджэнне крымінальных спраў без вынікаў рэвізій фінансава-гаспадарчай дзейнасці, няправільная ацэнка прычыненай шкоды,невысвятлення ўсіх абставін здарэння, памылкі ў кваліфікацыі зробленага.
Разам з тым, неадзінкавыя факты вынясення следчымі незаконных пастановаў аб спыненні папярэдняга расследавання, а таксама крымінальнага пераследу ў дачыненні да падазроных, без шчыльнага аналізу і ацэнкі сабраных доказаў, сведчаць аб відавочна прыніжаным працэсуальным кантролі з боку начальнікаў тэрытарыяльных следчых падраздзяленняў за арганізацыяй працы падначаленых і законнасцю прымаемых імі працэсуальных рашэнняў.
Так у 2017 г. пры праверцы законнасці і абгрунтаванасці прынятых следчымі рашэнняў аб спыненні папярэдняга расследавання і крымінальнага пераследу пракурорамі адменена 54 пастановы.
Па выніках калегіі перад пракурорамі, кіраўнікамі следчых падраздзяленняў пастаўлены задачы па прыняцці дадатковых мер, накіраваных на ўстараненне наяўных недахопаў і павышэнне эфектыўнасці працы ў дадзеным напрамку.
Начальнік аддзела пракуратуры вобласці Раман Чудакоў.